У Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік Туз


21 сакавіка ў Вільні трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік Туз, паведамляе клуб «Ліцвіны».

Шаўроны з Пагоняй і нацыянальным сцягам на плячы байца палка Кастуся Каліноўскага. Кіеўская вобласць, Украіна. 23 траўня 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Паліцыя цяпер высвятляе абставіны трагедыі. Імя і прозвішча загінулага не называецца з мэтаў бяспекі.

Радыё «Свабода» піша, што здарэнне пацвярджаюць таксама іншыя крыніцы.

На вайну ва Украіну «Туз» прыехаў яшчэ ў сакавіку 2022 года. Ён браў удзел у баявых дзеяннях на поўдні Украіны ў складзе беларускага батальёна «Тэрор». У канцы 2022-га звольніўся са службы. У верасні 2023 года вярнуўся на фронт, ваяваў у 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» «Туза»21 сакавіка збіў пад Вільняй цягнік. Малады чалавек ішоў па рэйках. Беларусу было 33 гады.

Абноўлена
У Вільні загінуў былы ваяр палка Каліноўскага. Яго знайшлі з нажом у сэрцы
2022.12.21 16:52

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў