Байдэн назваў Пуціна «звар’яцелым сукіным сынам»


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сваіх паездак па краіне назваў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна «звар’яцелым сукіным сынам». Пра гэта паведамляе CNN.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. 20 студзеня 2021 года.
Фота: whitehouse.gov

«Ёсць звар’яцелы сукін сын – той хлопец, Пуцін, ды іншыя. І мы заўсёды мусім баяцца ядравага канфлікту», – сказаў Джо Байдэн.

Байдэн таксама раскрытыкаваў каментары экс-прэзідэнта Доналда Трампа, які параўнаў свае праблемы з законам са смерцю ў вязніцы расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

«Ён параўноўвае сябе з Навальным і кажа, што, паколькі нашая краіна зрабілася камуністычнай краінай, яго пераследавалі гэтак жа, як пераследавалі Навальнага. Адкуль, чорт вазьмі, гэта ўзялося?» – сказаў Байдэн.

Агляд
Стрымаць Пуціна і залагодзіць Трампа. Да чаго не прыйшлі на канферэнцыі бяспекі ў Мюнхене
2024.02.20 10:20

Былы амерыканскі прэзідэнт і імаверны кандыдат на выбарах 2024 года Доналд Трамп выступіў з рэзкай крытыкай саюзнікаў з NATO. Ён заявіў, што Злучаныя Штаты не будуць абараняць саюзнікаў ад Расеі, калі чальцы NATO будуць выдаткоўваць на абарону менш як 2 % ад ВУП.

«Насамрэч я заахвочваў бы іх [Расею] рабіць усё, чаго яны, трасца, захочуць», – зазначыў Трамп.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў