У Санкт-Пецярбурзе зноў загарэўся беларускі аўтобус МАЗ


Узгаранне пачалося ў пярэдняй частцы аўтобуса, прычына высвятляецца, піша «Фонтанка».

У Санкт-Пецярбурзе зноў загарэўся куплены ў Беларусі аўтобус МАЗ. Скрыншот з відэа з месца здарэння. Крыніца: t.me/fontankaspb

Аўтобус МАЗ беларускай вытворчасці рухаўся паводле маршруту № 63 па праспекце Касманаўтаў у Санкт-Пецярбурзе. У ім ехалі 15 чалавек. Усе яны паспелі выйсці, ніхто не пацярпеў. Сам аўтобус гарэў адкрытым полымем, яго тушыла брыгада пажарнікаў.

Гэта далёка не першы выпадак узгарання аўтобусаў МАЗ з Беларусі. Апошнюю партыю з 50 беларускіх аўтобусаў перадалі ў Санкт-Пецярбург у сакавіку 2022 года. З таго часу вядома мінімум пра шэсць інцыдэнтаў з узгараннем.

У Расеі гараць не толькі аўтобусы, але і іншы пасажырскі транспарт беларускай вытворчасці. Гэтак, 11 лістапада 2023 года ў расейскай Самары на маршруце загарэўся гарадскі трамвай, зроблены на заводзе «Белкамунмаш». У вагоне былі пасажыры, ніхто з іх не пацярпеў, людзі паспелі эвакуявацца.

Hавiны
Лукашэнка назваў новую версію, чаму загараюцца аўтобусы МАЗу
2023.09.19 17:42

Выпадкі ўзгарання аўтобусаў МАЗ фіксаваліся і ў Беларусі.

13 кастрычніка 2022 года на аўтадарозе пад Баранавічамі згарэў скрадзены МАЗ. Кіроўца спыніўся, толькі калі палымнеў амаль увесь салон. За дзень да гэтага ў віцебскім аўтапарку згарэлі яшчэ тры МАЗы. У красавіку 2022 года аўтобус МАЗ загарэўся на трасе Магілёў – Менск. 10 жніўня 2023 года гарэў МАЗ у Слуцку.

Hавiны
Улады хаваюць выпадкі ўзгарання тэхнікі ў Беларусі? Новыя звесткі ад журналістаў-расследавальнікаў
2023.11.21 11:11

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў