Пераслед за прафесію. Бабруйскую журналістку выклікаюць у міліцыю


У позве, якую атрымала журналістка Марына Маўчанава, яна фігуруе як асоба, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс паводле артыкула аб парушэнні заканадаўства аб СМІ.

Раней матэрыялы Марыны Маўчанавай публікаваліся на сайце «Белсату», але дзе бабруйскія міліцыянты ўгледзелі парушэнне заканадаўства, журналістка не ведае. Паводле Адміністрацыйнага кодэксу, ёй пагражае штраф да Br 7,5 млн.

Сёлета Карэліцкі раённы суд пастанавіў аштрафаваць вядоўцу і журналіста тэлеканала «Белсат» Алеся Залеўскага паводле таго ж самага артыкула. Фактычна, гэта было пакаранне за рэпартаж пра прыватны краязнаўчы музей у Міры, які мае больш аўтэнтычных экспанатаў, чымся дзяржаўны.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары