Напярэдадні 1 верасня ў Крычаве абвалілася гімназія (Фотафакт)


Паведамленне пра тое, ў Крычаве абваліўся будынак гімназіі, паступіла ў МНС сёння раніцаю.

Ахвяраў няма. Будынак быў не такі і стары – 1979 года. Аб прычыне здарэння пакуль невядома.

Пасля інцыдэнту ў Крычаў выехала адмысловая камісія Міністэрства адукацыі. Разам з мясцовымі чыноўнікамі і бацькамі вучняў чальцы камісіі вырашаць, дзе размясціць дзяцей, якія не змогуць сесці за парту ў старым будынку гімназіі.

У суполцы гораду «ВКонтакте» з’явілася паведамленне пра тое, што яшчэ перад новым навучальным годам у будынку меў адбыцца канцэрт.

19 жніўня кіраўнік упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў адрапартаваў, што гатоўнасць школаў вобласці да 1 верасня складае 71%. Тады ж ён паведаміў, што падчас рамонту ўстановаў сярэдняй адукацыі ў першую чаргу стваралі «максімальна бяспечныя і камфортныя ўмовы». Дзеля бяспекі ўсталёўвалі кнопкі хуткага выкліку міліцыі, аўтаномную пажарную сігналізацыю і відэаназіранне. Пра ўмацаванне канструкцыя мовы не было.

Самая гучная трагедыя з абвалам школьнага будынку ў Беларусі таксама адбылася ў Магілёўскай вобласці. У студзені 2004 году ў паселішчы Краснаполле падчас заняткаў фізкультуры абрынулася сцяна, а за ёю і столь спартовай залы. Тады загінулі два і пацярпелі 20 чалавек. Ад Краснаполля да Крычава – 60 км.


Wyświetl większą mapę

У 2008-м, зноў жа ўзімку і таксама ў школьным спортзале магла адбыцца трагедыя. Гэтым разам, у Смаргоні на Гарадзеншчыне. Там абвалілася сцяна школьнай прыбудовы, дзе апрача спартовага памяшкання месцілася настаўніцкая і кабінет завуча. Праўда, за месяц да здарэння яе прызналі аварыйнаю і абгарадзілі. Таму людзей на месцы здарэння не было і ніхто не пацярпеў.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu, з выкарыстаннем інфармацыі interfax.by, belta.by

Глядзі таксама
Каментары