Перамовы Варшава-Менск: Макей цытуе Лукашэнку, Сікорскага расчараваў менскі саміт (відэа)


Міністры замежных справаў Польшчы і Беларусі сустрэліся, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны ды сітуацыю ва Украіне. Польскі дыпламат назваў падзеі на Данбасе агрэсіяй, пасланнік з Менску – «абвастрэннем сітуацыі».

{movie}Уладзімір Макей: Мы зацікаўленыя ў тым, каб ва Украіне быў мір|right|18144{/movie}

Уладзімір Макей заявіў, што перамовы мелі адкрыты і шчыры характар, хоць Радослаў Сікорскі ў сваёй прамове падкрэсліў, што сёння шмат праблемаў у адносінах паміж Менскам і Варшаваю. «Мы – краіны-суседзі і, як кажа наш прэзідэнт, мы Богам асуджаныя жыць разам», – сказаў Уладзімір Макей.

«Апошнім часам нас усіх хвалюе абвастрэнне сітуацыі ва ўсходняй Украіне. Гэтая краіна для нас – важны эканамічна-гандлёвы партнёр, Беларусь звязваюць з Украінаю і чалавечы кантакты і сувязі. Мы – два братэрскія народы, якія стагоддзямі жывуць разам, – кажа беларускі дыпламат. – Таму мы зацікаўленыя ў тым, каб у нашых суседзяў як мага хутчэй усталяваўся мір і спакой». Ён падкрэсліў, што Беларусь прыкладзе ўсе магчымыя намаганні дзеля гэтага.

{movie}Радослаў Сікорскі: Польшча не можа мірыцца з эскалацыяй агрэсіі супраць Украіны|right|18145{/movie}

Міністр замежных справаў Польшчы ў сваім выступе быў больш катэгарычны. Ён падкрэсліў, што хацеў бы пабачыць ва ўкраінскім пытанні «больш дыялогу і менш барацьбы». Канфлікт на Данбасе Сікорскі назваў агрэсіяй. «Польшча не можа мірыцца з чарговаю эскалацыяй агрэсіі ў дачыненні Украіны. Адбываецца парушэнне міжнароднага права. Мы расчараваныя, што гэтая эскалацыя адбылася так хутка пасля перамоваў у Менску, на якія мы ўскладалі надзеі, – заявіў Радослаў Сікорскі. – Тое, што цяпер адбываецца на ўсходзе Украіны сталася сапраўдным тэстам намераў тых размоваў».

Уладзімір Макей прыбыў у Варшаву з працоўным візітам, што будзе доўжыцца да 29 жніўня. Акрамя сустрэчы з РадосалавамСікорскім, запланаваныя перамовы з міністрам эканомікі Польшчы Янушам Пехацінскім, адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі польскага бізнесу.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў