«На іхныя шышы жывяце?»: у Маскве выкрылі «няверных» дзеячоў культуры


Акцыю зарганізавалі на будынку Дома кнігі актывісты арт-пляцоўкі «Главплакат.ру».

Намаляваныя на банеры дзеячы культуры, сярод якіх Андрэй Макарэвіч, Віктар Шандаровіч, Дзмітрый Быкавў, Людміла Уліцкая, неаднаразова падвяргаліся крытыцы за тое, што выступалі супраць дзеянняў Крамля ва ўкраінскім пытанні.

«Мяркуючы па апошніх заявах нашых дзеячаў культуры, меркаванне сваіх расейскіх прыхільнікаў яны не шануюць. З гэтага можна зрабіць выснову, што калі яны пазбавяцца прыхільнікаў у Расеі, ад іх не ўбудзе. Мы хацелі б у іх пацікавіцца: а чым яны на самой справе зарабляюць сабе на жыццё? Відавочна не творчасцю, закліканым радаваць тых, хто іх слухае і чытае: інакш яны б ставіліся з павагай да кропкі гледжання гэтых людзей», – напісана ў прэс-рэлізе арганізатараў.

У розных гарадах Расеі даўно вядзецца цкаванне «нязгодных» з пазіцыяй Крамля. Так актывісты ва Уладзіміры арганізавалі збор подпісаў за адмену выступу Дыяны Арбенінай і «Ночных снайперов», які быў запланаваны на 15 кастрычніка. У сярэдзіне жніўня Андрэя Макарэвіча дэпутаты Дзярждумы прапанавалі пазбавіць дзяржаўных узнагарод за яго выступы перад уцекачамі на Данбасе.

«Главплакат» – інтэрнэт-выданне, між іншага вядзе дасье пад назвай «Чужыя сярод нас», дзе прадстаўленыя «дадзеныя на 49 грамадзян Расеі, якія з’яўляюцца пятай калонай».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары