Павал Вінаградаў дабравольна здаўся міліцыі (фота)


Паводле маладзёна, прычынаю чарговага затрымання стала акцыя «Zмены», што адбылася ў Менску 24 жніўня. Удзельнікі вывесілі ў сталіцы прыблізна 100 бел-чырвона-белых сцягоў.

«Акцыя ні да чаго не прымеркаваная, проста хацелі нагадаць, што б-ч-б – гэта добра», – піша Вінаградаў.

Міліцыя патрабавала ад актывіста адчыніць дзверы. У выніку дамовіліся, што Павал сам прыйдзе ў пастарунак, напісаў маладзён у сваім «Facebook’у».

Павал Вінаградаў – былы палітвязень, вядомы апазіцыйнаю дзейнасцю. Яго традыцыйна затрымліваюць пасля амаль кожнай акцыі «Zмены».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў