Сем гадоў за зорку


Маскоўская паліцыя перакваліфікавала крымінальную справу па факце размалёўвання зоркі на шпілі высоткі з «вандалізму» на «хуліганства».

Максімальнае пакаранне за хуліганства прадугледжвае да 7-мі гадоў пазбаўлення волі.

Па дадзеных расейскіх СМІ, рашэнне аб перакваліфікацыі крымінальнай справы было прынята па патрабаванні генеральнай пракуратуры Расеі, піша „BBC”.

Па падазрэнні ў дачыненні да інцыдэнту затрыманыя чатыры чалавекі з альпінісцкім рыштункам – два юнакі і дзве дзяўчыны, усе жывуць у Маскве.

У ноч з 19 на 20 жніўня невядомыя забраліся на шпіль высоткі, перафарбавалі верхнюю палову ўсталяванай на ім зоркі ў блакітны колер і вывесілі сцяг Украіны. Затрыманыя віну не прызнаюць.

Меркаваных парушальнікаў затрымалі на двое сутак. У межах расследвання ў іх праведзеныя ператрусы, прызначаныя 11 розных экспертыз.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары