Мядзведзеў бачыць плюсы ад санкцыяў, але спадзяецца на іх канец


Расейскі прэм’ер заявіў, што забарона на імпарт харчавання з ЕЗ, ЗША, Канады, Аўстраліі, Нарвегіі ўзмацніць канкурэнцыю на расейскім рынку.

«Я бачу ў гэтым і пэўныя плюсы. Па зразумелых прычынах, трэба, каб усе разумелі – на рынку павінна быць канкурэнтная сітуацыя, а не сітуацыя, калі ўсе яблыкі, напрыклад, з Польшчы альбо іншыя харчовыя тавары, рыба тая ж самая – з Нарвегіі», – цытуе РИА «Новости» Дзмітрыя Мядзведзева.

Паводле расейскага прэм’ера, эмбарга на еўрапейскія прадукты харчавання дазволіць «некаторым чынам ператрэсці харчовы рынак (Расеі – belsat.eu)».

Таксама расейскі прэм’ер выказаў надзею на тое, што харчовае эмбарга РФ не будзе працяглым.

«Яшчэ раз хацеў бы сказаць, што гэтыя меры натуральна вымушаныя і ў адказ на дзеянні (Захаду – belsat.eu) Спадзяюся, што яны не будуць працяглымі», – сказаў Мядзведзеў на нарадзе з віцэ-прэм‘ерамі ў Маскве.

7 жніўня Расея ўвяла поўную забарону тэрмінам на адзін год увоз на тэрыторыю РФ: ялавічыны, свініны, сыроў, птушкі, малака, рыбы з ЕЗ, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі.

Масква абмежавала еўрапейскі прадуктовы імпарт у адказ на санкцыі супраць Расеі, якія з-за падзеяў ва Украіне ўвялі: ЗША, ЕЗ, Канада і Японія, Нарвегія.



Чытай таксама: Намеснік міністра абароны «ДНР»: «Нас няма. Усё гэта – матрыца»

ЮВ, паводле «1prime.ru»

Стужка навінаў