«Гуманітарная дапамога» РФ наблізілася да падкантрольнага тэрарыстам КПП


Пра гэта ў «Twitter» паведамляюць журналісты «New York Times», «Financial Times», «Guardian».

Расейскі «гуманітарны канвой» рухаецца ў напрамку ўкраінскага памежнага пункту «Ізварына», які зараз знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сепаратыстаў. Журналіст «Guardian» Шон Вокер у сваім «Twitter» напісаў, што калона зараз знаходзіцца ў 35 км. ад мяжы з Украінай (Горад Данецк, Растоўская вобласць).

Zrzut ekranu 2014-08-14 o 15.40.24

Траса М04, на якой зараз стаіць калона праходзіць праз украінскія гарады Краснадон і Луганск.

Месцазнаходжанне калонны пацвярджае і журналістка «Financial Times» Кортні Ўівер.

Калону суправаджаюць расейскія верталёты і вайсковая тэхніка, – напісала карэспандэнтка ў сваім «Twitter».

Журналісту «New York Times» паказалі некалькі фураў гуманітарнага канвою, у якіх знаходзілася грэчка і спальныя мяшкі.

Раней паведамлялася, што гуманітарны канвой накіроўваецца ў горад Белгарад, які месціцца на поўдні ад Харкаўскай вобл. Украінскія памежнікі планавалі праверыць каля 270 КАМАЗаў, але калона не даехала да Белгараду і павярнула на ўсход.

Чытай таксама: Міністр унутраных спраў Украіны: Хай Пуцін насыпе сабе гэтыя 30 тонаў солі на…

Украінскія ўлады пагаджаюцца прыняць гуманітарны груз толькі ў выпадку, калі ён будзе перагружаны на аўтамабілі арэндаваныя Чырвоным Крыжам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў