У Вялікай Брытаніі ўпершыню з'явіўся кланаваны сабака


Кланаванне, якое зрабілі ў Паўднёвай Карэі, абышлося ў $ 90 тыс.

Запаветная мара брытанкі Рэбэкі Сміт мець клона свайго пажылога сабакі збылася. Як паведамляе «Daily Mail», жыхарка Лондану стала першаю ў Вялікай Брытаніі ўладальніцаю кланаванага сабакі, які стаў дакладнай генетычнай копіяй састарэлага ўлюбёнца жанчыны.

Такса на мянушку Міні-Віні была кланаваная з клетак скуры 12-гадовага Віні. У мінулыя выходныя два сабакі, якія ўяўляюць сабою генетычныя копіі, упершыню сустрэліся ў доме спадарыні Сміт.

«Міні-Віні такі ж самы як Віні, калі той быў шчанюком. Я не магу паверыць у гэта, але адбыўся сапраўдны цуд», – распавяла ўладальніца сабак.

Кланаванне сабакі каштавала каля $ 90 тыc, аднак Сміт не выдаткавала ні гроша, бо перамагла ў конкурсе, дзе ўзнагародаю акурат было кланаванне ўлюбёнай жывёліны.

«Сабакі настолькі падобныя, што спяць аднолькавую колькасць гадзінаў і адначасова ўстаюць раніцаю», – не хавае захаплення спадарыня Сміт.

МЯ, belsat.eu, паводле korrespondent.net

Стужка навінаў