У Італіі прыдумалі робататэрапеўта для хворых аўтызмам


20-цалёвая прылада на імя Тай Шы запраграмаваная такім чынам, каб прыцягваць увагу адзінаццацігадовага Марка. Робат таксама адсочвае эмоцыі хлопчыка, які з задавальненнем гуляецца з ім.

Гэткі новы панятак, як робататэрапія, імаверна, хутка стане настолькі ж звычайным, як і іншыя медычныя тэрміны. Італьянскія даследнікі з гораду Лечэ пачалі выкарыстоўваць сацыяльных робатаў, пакліканых дапамагчы дзецям з аўтызмам.

{movie}Dэвайс: У Італіі прыдумалі робататэрапеўта для хворых аўтызмам |right|17865{/movie}

Джузэпэ Палестра, галоўны інжынер:

«Робат утрымлівае і запісвае серыю інфармацыі ды паказнікаў, напрыклад, колькі разоў дзіця заплюшчыла вочы робата, як доўга смяецца ды шмат іншых тыпаў звестак. Інфармацыю, якую тэрапеўт не можа памятаць і адсочваць, ён можа лёгка атрымаць з дапамогаю камп’ютарызаванай сістэмы».



Паводле псіхолагаў, плюс робата – у тым, што дзеці не ўспрымаюць яго як жывую істоту і цалкам раскрываюцца ў яго кампаніі. Цяпер навукоўцы імкнуцца развіваць інтэлектуальныя мажлівасці прылады, якая ў будучыні зможа браць на сябе больш неабходных сацыяльных функцыяў.

Іншыя тэмы: касмічныя планы NASA, чып з чалавечаю архітэктураю, гіпэрлэпс-відэа ў праграме «Дэвайс» – апошнія навіны з сусвету высокіх тэхналогіяў, вынаходніцтваў ды інавацыйных даследаванняў.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў