У Чэхіі і Польшчы – Дзень салідарнасці з Беларуссю


Публічныя дыскусіі, канферэнцыі і вулічныя акцыі – грамадскія аб’яднанні Польшчы і Літвы далучыліся да Дня салідарнасці з грамадзянскаю супольнасцю Беларусі. У Празе і Варшаве актывісты нагадалі, што цяперашнія ўлады Беларусі не збіраюцца адмаўляцца ад палітыкі рэпрэсій супраць іншадумцаў.

{movie}Забароненая салідарнасць|right|17775{/movie}

Кожны можа далучыцца да марафону салідарнасці. Праваабаронцы і сваякі палітзняволеных заклікаюць пісаць лісты вязням сумлення. Адрасы даступныя ў раздзеле “Вязні сумлення“.

На Вацлаўскай плошчы ў цэнтры Прагі адбылася акцыя ў падтрыманне беларускіх палітвязняў. Удзельнікі акцыі былі апранутыя ў футболкі з выявамі вязняў сумлення, – паведамляюць актывісты «Асацыяцыі за мадэрнізацыю». Потым удзельнікі акцыі накіраваліся па галоўным турыстычным кірунку Прагі, дзе раздавалі мінакам інфармацыйныя ўлёткі аб актуальнай сітуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Акцыю зладзіла Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі і Грамадзянская Кампанія «Наш Дом», да акцыі таксама далучыліся арганізацыі «Грамадзянская Беларусь» і «Чалавек у нядолі».

У Варшаве адбыўся сапраўдны трохдзённы марафон салідарнасці – з пікетамі, дэбатамі, акцыяй падпісання паштовак для палітвязняў, экскурсіямі, паказам фільмаў. Да арганізацыі спрычыніліся больш за дзясятак аб’яднанняў, у тым ліку Хельсінкскі Фонд па правах чалавека, Фундацыя Вольнасці і Дэмакратыі, Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю і Беларускі Дом у Варшаве.

Чаму варта пісаць палітвязням?

Тыя вязні сумлення, што ўжо выйшлі на свабоду, у сваіх інтэрв’ю неаднаразова падкрэслівалі, што лісты падтрымання з волі як нішто іншае дадае сілаў. Журналісты “Белсату” летась зарганізавалі ўласную акцыю салідарнасці з палітзняволенымі. Аднак далучыцца да акцыі салідарнасці можа любы ахвотны: у раздзеле «Вязні сумлення» на старонцы belsat.eu вы знойдзеце адрасы тых, хто апынуўся ў турмах і калоніях з палітычных матываў.

{movie} Белсатаўцы пішуць палітвязням: ліст да Аліневіча|right|17771{/movie}

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскаю супольнасцю Беларусі адзначаюць ужо трэці год запар. Датаю абранае – чацвёртага жніўня – дзень арышту ў 2011 годзе праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Грамадзянская супольнасць будзе адзначаць дату да тае пары, пакуль у Беларусі караюць за праваабарончую дзейнасць, парушаюць свабоду выказванняў, аб’яднанняў і сходаў. У правядзенні адмысловых пікетаў салідарнасці ў 10 гарадах Беларусі сёлета праваабаронцам адмовілі.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары