Украінскія жаўнеры, што адступілі ў Расею ўжо вяртаюцца дамой


Вайскоўцы і памежнікі трапілі на тэрыторыю РФ падчас адступлення. У іх скончыліся патроны і боепрыпасы, павеедамляюць украінскія СМІ.

Расейскія ж СМІ, спасылаючыся на ФСБ (Федэральную службу бяспекі) распаўсюдзілі інфармацыю аб ўкраінскіх жаўнерах, якія нібыта папрасілі прытулку ў Расеі.

{movie}Сюжэт “ОРТ” прысвечаны жаўнерам, якія адступілі ў РФ|right|17770{/movie}

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка на сённяшнім брыфінгу абверг гэту інфармацыю. «Ніякага палітычнага прытулку яны не прасілі. Мы падтрымліваем з імі кантакт праз дыпламатычныя каналы. Яны хочуць вярнуцца дамой», — заявіў Лысенка.

«Вайскоўцы 72-й брыгады падзяліліся на дзве часткі. Адна з іх прарвала кола тэрарыстаў, іншая частка ваеннаслужачы прыкрывала гэтых вайскоўцаў. Потым у адной з частак скончыліся патроны і харчы. Была пашкоджана ваенная тэхніка, якая знаходзілася на полі бою. Пасля гэтага склад быў вымушаны выехаць у раён пункта пропуску Расеі», — адзначыў афіцэр прэс-цэнтра антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе Аляксей Дзмітрашкіўскі.

180 вайскоўцаў якія адступілі на тэрыторыю РФ ужо вяртаюцца ўва Украіну, паведамляе РИА «Новости»

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары