Такім чынам дырэктар цэнтру «Сусветнага рускага народнага сабору», рэлігіязнаўца Раман Сіланцьеў хоча пакараць Парашэнку, Яцэнюка і іншых уплывовых украінскіх палітыкаў.
У інтэрв‘ю расейскаму прапагандысцкаму інтэрнэт-рэсурсу «РИА Новости» рэлігіязнаўца абвінаваціў украінскіх сілавікоў у разбурэнні цэркваў, смярцях мірных жыхароў і ў ціску на святароў з Данбасу, дзе ідзе антытэрарыстычная аперацыя супраць тэрарыстаў «ДНР» і «ЛНР».
«Ён (прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка – belsat.eu), па-першае, не кантралюе сітуацыю, а па-другое, і сам праваслаўных недалюблівае і нічога, натуральна, рабіць у іх падтрымку не будзе », – лічыць Сіланцьеў. Рэлігіязнаўца заклікае «анафемацтваваць» кіеўскую ўладу.
Сёлета вядомы расейскі царкоўны і грамадскі дзеяч, каардынатар «Саюза праваслаўнага брацтва» РПЦ Юрый Агешчаў абвясціў анафему прэзідэнту Украіны, а таксама кіраўнікам дзяржаў, якія падтрымліваюць Кіеў у вайне з прарасейскімі баевікамі.
{movie}Раман Сіланцьеў пра тэрарыстаў|right|17758{/movie}
ЮВ, belsat.eu