Масква прайграла ў справе ЮКОСа і вінная $ 50 млрд


Гаагскі суд прызнаў нафтакампанію ЮКОС экспрапрыяванай ды забавязаў Расею выплаціць былым акцыянерам $ 50 млрд.

Экс-акцыянеры нафтавай кампаніі ЮКОС выйгралі пазоў супраць Расеі ў справе, якая вялася на працягу амаль 10 гадоў. Трацейскі суд у Гаазе абвясціў, што Масква парушыла Энергетычную хартыю.

Былыя кіраўнікі кампаніі патрабавалі кампенсацыі ў памеры $ 100 млрд. за канфіскацыю іх актываў, аднак суд абавязаў Расею заплаціць палову. Суддзі пастанавілі, што расейскія ўлады зрабілі ўсё, каб знішчыць і давесці да банкруцтва кампанію, пасля чаго «Роснафта» завалодала актывамі некалі найбуйнейшага вытворцы нафты ў краіне.

На абскарджанне ў Крамля ёсць 10 дзён. Кампенсацыя павінна быць выплачана да 15 студзеня 2015, у адваротным выпадку з гэтага моманту будуць налічвацца адсоткі, піша «Коммерсантъ».

Міхаіл Хадаркоўскі, які не ўвязваўся ў працэс, уступіў у канфлікт з Пуціным, калі абвінаваціў яго асяроддзе ў карупцыі і пачаў аказваць фінансавую падтрымку апазіцыйным партыям. У кастрычніку 2003 года ён быў арыштаваны, а яго кампанія абанкруцілася. У 2005 годзе бізнесмена асудзілі за крадзеж і ўхіленне ад выплаты падаткаў. «ЮКАС» быў нацыяналізаваны, большасць актываў перададзеныя «Роснафце», кампаніі, кіраўніком якой з’яўляецца Ігар Сечын, блізкі паплечнік Пуціна.

Чытайце таксама: Хадаркоўскі на волі

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў