Каля райвыканкаму ў Дзяржынску вывесілі бел-чырвона-белы сцяг (фотафакт)


Напярэдадні 24-ай гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі актывісты грамадскага аб’яднання«Альтэрнатыва» вывесілі бел-чырвона-белы сцяг каля будынку гарвыканкаму і расклеілі плакаты ў Дзяржынску (Менская вобласць).



Плакаты на гарадскіх афішах і транспартных прыпынках мелі надпісы: «За незалежную Беларусь!», «Беларусь – не Расея!».

«Гэтак мы павіншавалі горад з гадавінай абвяшчэння незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг – гістарычная сімволіка нашай краіны, гэта сцяг свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай дзяржавы, гэта памяць пра вялікае ВКЛ. Для кожнага сапраўднага беларуса гэта святая і велічная сімволіка», – прыводзіць прэс-служба арганізацыі словы аднаго з удзельнікаў акцыі.

Інфармацыі аб затрыманнях не паступала.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў