Андрэй Саннікаў: Палітыка Лукашэнкі ў адносінах да Расеі збанкрутавала


Патэнцыйны кандыдат на прэзідэнта Андрэй Саннікаў лічыць тон заявы Дзмітрыя Мядзведзева стрыманым у параўнанні з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі ў бок расейскага кіраўніцтва.

Нагадаем, што прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім відэаблогу абвінаваціў Аляксандра Лукашэнку ў распальванні варожасці паміж Расеяй і Беларуссю і прыгадаў знікненне апазіцыйных палітыкаў.

Паводле Саннікава, выказванні беларускага прэзідэнта выходзяць “па-за межы не толькі міжнародных дыпламатычных зносінаў, але і чалавечых”. У сваю чаргу, словы Мядзведзева – гэта “даволі выразная палітычная заява, якая сведчыць пра тое, што палітыка Лукашэнкі ў адносінах да Расеі збанкрутавала”.

Андрэй Саннікаў – каардынатар грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. Некаторыя медыі называюць ягоную кандыдатуру кампраміснай у плане адносінаў з Расеяй і Захадам.

belsat.eu

Стужка навінаў