Музычны НЛА


У аэрапорце Мюнхену нямецкі піяніст Штэфан Ааран даў незвычайны канцэрт на вышыні некалькіх соцень метраў.

Пасажыры мюнхенскага аэрапорту сталі сведкамі незвычайнага канцэрту: нямецкі піяніст Стэфан Аарон даў канцэрт проста ў паветры. Музыка з інструментам падняўся ў нябёсы на спецыяльна зробленым «дыване-самалёце», які лунаў дзякуючы грузавому верталёту.

{movie}Памаранчавы тур|right|17620{/movie}

Нямецкі піяніст ад 2011 года падарожнічае па свеце са сваім аранжавым піяніна. За гэты час ён даў ужо чатыры падобных выступы. Раней ён адыграў у гарах Швейцарыі на вышыні чатыры тысячы метраў і патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Пазней са сваім аранжавым піяніна ён граў на Вялікай кітайскай сцяне, а ў Нарвегіі на вяршыні фіёрда.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары