Расейскі дэпутат патрабуе забараніць канцэрты Івана Дорна


Пецярбургскаму парламентарыю Віталію Мілонаву не спадабалася ўкраінская песня «Танець Пінгвіна», якую поп-спявак выканаў на конкурсе «Новая волна».

Дэпутат Мілонаў прапанаваў Івану Дорну выступаць «у Львове, Івана-Франкоўску, дзе заўгодна, але толькі не ў Расеі». Піцерскага заканатворцу абурыў выступ на штогадовым музычным фестывалі ў Юрмале (Латвія).

Чытай таксама: Іосіф Кабзон: «Прыдурак гэты міністр замежных спраў»

Дорн выйшаў на сцэну з украінскім гербам на грудзях і выканаў песню ўкраінскага артыста Скрабіна «Танець Пінгвіна» ў суправаджэнні танцораў у вобразах жанчынападобных мужчын.

{movie}На адкрыцці фестывалю «Новая волна» расейскі поп-спявак Іван Дорн выканаў песню «Танець Пінгвіна» на ўкраінскай мове|right|17608{/movie}

Песня, дарэчы, пра індывідуальнасць і права адрознівацца ад натоўпу. Тым не менш пецярбургскі дэпутат Віталій Мілонаў, ідэолаг забароны прапаганды гомасексуалізму і іншых не менш важных законаў, быў вельмі абураны выступам Дорна.

«Спевакі, якія спяваюць оды забойцам, спяваць не будуць, выступаць не будуць, ні капейкі зарабляць тут не будуць. Ніякай ратацыі, ніякай прапаганды гэтых Дорнаў», – заявіў дэпутат У эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».

«Спадзяемся, што маразм дэпутата застанецца незаўважаным, і спявак паспее выпусціць свой новы альбом да таго як стане дысідэнтам», – піша расейскае выданне «Volna.afisha.ru».

Чытай таксама: Мэр галандскага гораду Гільвэрсум хацеў «выкінуць» дачку Пуціна з краіны

ЮВ, паводле «Volna.afisha.ru»

Глядзі таксама
Каментары