На «Басовішчы» музыкі з Беларусі спявалі разам з вучнямі школы ў Беластоку


За два дні фэсту беларускай музыкі ў Польшчы на сцэне ляснога амфітэатру выступілі 12 гуртоў з Беларусі, сярод якіх «BN», «IQ48», «Litvintrol», «Troitca», «Krama», «TT-34». З запрошаных гасцей – украінскія «Гайдамакі» ды польскі гурт «R.U.T.A». Займацца арганізацыяй фэсту, як і год таму, «Беларускаму аб’яднанню студэнтаў» Беласточчыны дапамагаў фонд «Віла Сакратэс».

І сапраўды пасля выступу 25-ці вучняў беластоцкай школы №4 разам з Ігарам Варашкевічам, Аляксандрам Памідоравым і пад агульным кіраўніцтвам Лявона Вольскага, абыякавых да музычных рок-гітоў на лясной паляне ў Борыку не засталося.

{movie}На «Басовішчы» музыкі з Беларусі спявалі разам з вучнямі школы ў Беластоку |right|17568{/movie}

«Гэты дзіцячы спеў шматгалосы дадае такой, не пабаюся гэтых словаў, чыстай светлай энергіі ў старыя гіты», – падкрэсліў музыка.

Са словаў Вольскага, песня «Не быць скотам» у гэткім харавым выкананні з’явіцца і ў адмысловым трыб’юце зборніка гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Паводле шоўмена і музыкі Аляксандра Памідорава, сёлета на юбілейных «Басах» апынуліся цалкам неблагія гурты і музычнае абсталяванне, але яшчэ ёсць куды крочыць, каб згадаць часы былой папулярнасці імпрэзы пад бел-чырвона-белым сцягам у Польшчы.

Фэст «Басовішча» цягам апошніх гадоў зазнае заняпад папулярнасці. Шмат хто лічыць, што гэта звязана са спробамі змяніць фармат імпрэзы і з адсутнасцю візавага падтрымання беларусаў, якія жадаюць наведаць фэст.

Іншыя тэмы: Сяргей Будкін пра прэзентацыю новага беларускамоўнага сінглу гурта “Landau”, выстава літоўскіх мастакоў, прысвечаная творчасці Крысціёнаса Данялайціса.



Кірыл Смяглікаў, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў