Ва Украіне паказалі машыну, у якой загінуў Шарамет


Узарваная машына Паўла Шарамета.
Фота: graty.me

На тэрыторыі Цэнтру абслугоўвання падраздзяленняў Нацпаліцыі Украіны ўдзельнікі судовага працэсу ў справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета агледзелі рэчавыя доказы.

Узарваная машына Паўла Шарамета.
Фота: graty.me

Гаворка ідзе пра машыну, у якой у выніку выбуху загінуў Шарамет, і іншыя аўтамабілі, якія ўзарвалі праваахоўнікі падчас следчых экспертыз, паведамляе выданне «Ґрати».

Узарваная машына Паўла Шарамета.
Фота: graty.me

На пасяджэнні прысутнічалі падазраваныя, адвакаты, пракурор, суддзі і прысяжныя. Пракурор паказаў аўтамабілі і патлумачыў наступствы выбуху. Журналістаў на пасяджэнне не пусцілі.

Hавiны
Пяць гадоў з забойства Паўла Шарамета. Што вядома?
2021.07.20 15:23

Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года дарогаю на працу ад выбуху бомбы, закладзенай у аўтамабіль, які належаў кіраўніцы выдання «Українська правда» Алене Прытуле, грамадзянскай жонцы Паўла. Падчас выбуху яе ў машыне не было.

З забойства журналіста ў Кіеве прайшло пяць гадоў, але да гэтага часу ўкраінскія спецслужбы, якія займаюцца расследаваннем, не знайшлі арганізатараў злачынства. Таксама ва Украіне да гэтага часу няма адзінага меркавання аб матывах. Паводле апошніх звестак да злачынства могуць быць датычныя ўлады Беларусі, якіх Шарамет катэгарычна крытыкаваў.

Hавiны
Пад Кіевам знайшлі мёртвым суддзю, які вёў справу аб забойстве Паўла Шарамета
2021.09.12 16:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў