Кіраўнік МЗС Люксембургу спадзяецца на міжнародны суд над Лукашэнкам


Міністр замежных справаў Люксембургу Жан Асэльборн заявіў, што разлічвае на міжнародны суд над Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведамляе РИА Новости.

«Еўрапейскі Звяз паказаў, што ён можа, калі хоча. Іншая было б катастрафічна, вядома, мы выразна паказваем, што сталінізму і дзяржаўнаму тэрарызму няма месца ў ХХІ стагоддзі», – заявіў Жан Асэльборн у Бруселі падчас сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў Еўразвязу.

Паводле яго, прынятыя ЕЗ новыя санкцыі аб Беларусі будуць «балючымі і, спадзяюся, настолькі балючымі, што паставяць рэжым на калені».

«Маё пажаданне палягае на тым – мы гэтага вырашаць не можам, – каб у адзін дзень Лукашэнка адказаў перад міжнародным судом за тыя пакуты, якія ён прынёс народу», – дадаў Асэльборн.

Hавiны
Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе?
2021.06.21 12:25

Нагадаем, што міністры замежных справаў Еўрапейскага Звязу 21 чэрвеня зацвердзілі 4-ы пакет індывідуальных санкцыяў супраць Беларусі. Еўразвяз замарозіў актывы і ўвёў візавыя забароны ў дачыненні 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў.

Таксама кіраўнікі МЗС краінаў Еўразвязу 21 чэрвеня далі згоду на сектаральныя санкцыі. Яны закрануць нафтавую і калійную прамысловасць, а таксама банкаўскі сектар. Іх мусяць ухваліць 24–25 чэрвеня на паседжанні Еўрапейскай Рады і афіцыйна зацвердзіць праз некалькі дзён.

Hавiны
Міністры замежных справаў Еўразвязу далі «зялёнае святло» сектаральным санкцыям супраць уладаў Беларусі
2021.06.21 14:17

МГ belsat.eu

Стужка навінаў