Месцы «раптоўных» праверак міжнародных назіральнікаў на выбарах ужо вядомыя – «BELPOL»


ЦВК ужо размеркаваў, на якія выбарчыя ўчасткі з «раптоўнымі» праверкамі прыедуць міжнародныя назіральнікі падчас выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў 25 лютага, паведамляе «BELPOL». Паводле звестак, якія «BELPOL» падаў «Белсату», амаль палова гэтых назіральнікаў – з Беларусі.

Здымае мае ілюстрацыйны характар. Выбарчы ўчастак у Дзеркаўшчыне. Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Зміцер Лупач / Belsat.eu

Праверкі будуць на 41 выбарчым участку. У асноўным яны знаходзяцца ў Менскай вобласці. І па некалькі – у Барысаве, Дзяржынску, Фаніпалі, Лагойску, Жодзіне, Салігорску і Стоўбцах.

Усяго ў Беларусі плануюць сустрэць 77 міжнародных назіральнікаў. 31 з іх – з Беларусі.

Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка распавядаў, што вялікая група назіральнікаў будзе ад краінаў СНД – ад выканкаму СНД і ад парламенцкіх структураў. Са звестак «BELPOL» вынікае, што так і ёсць: усе беларусы-міжнароднікі звязаныя з выканкамам СНД.

«Акрамя гэтага, ёсць міжнародныя назіральнікі ад Парламенцкай асамблеі АДКБ, ад Шанхайскай арганізацыі супрацы. Прадстаўлены цэнтральныя выбарчыя органы як краінаў СНД, так і іншых краінаў, напрыклад, Пакістану. Сумесна з МЗС мы працуем для акрэдытацыі назіральнікаў – індывідуальных экспертаў з краінаў ЕЗ», – заявіў Карпенка.

Паводле звестак «BELPOL», таксама будуць назіральнікі з Расеі (26), Кітаю (3), Казахстану (3), Таджыкістану (4), Узбекістану (3), Азербайджану (2), Арменіі (2), Туркменістану (2), Кыргызстану (1).

Разбор
Каго «выбіраем», дзе і навошта? 10 пытанняў пра Адзіны дзень галасавання
2024.02.09 10:00

 

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў