Суха і без пазіцыі. Лукашэнка спачувае ў сувязі з катастрофай малайзійскага авіялайнера


Афіцыйны сайт кіраўнік Беларусі апублікаваў спачуванні Аляксандра Лукашэнкі Вярхоўнаму старшыні Малайзіі, Каралю Нідэрландаў і Генерал-губернатару Аўстралійскага саюзу.

„Ад імя народа Беларусі выражаю шчырыя і глыбокія спачуванні ў сувязі з жудаснай катастрофай самалёта „Boeing 777” малайзійскіх авіяліній у небе над Украінай”, – гаворыцца ў звароце кіраўніка Беларусі.

Ніякіх каментароў наконт стаўлення афіцыйнага Менска да здарэння на інтэрнэт-старонцы няма.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў