Як расстрэльваюць у Беларусі. Графіка паводле аповеду выканаўцы


«Час запавольваецца … Выразна бачыш усё дэталі пісталета і як куля вылятае, як у запаволеных здымках… Я пытаўся ў іншых, яны тое ж самае адчувалі. А потым ужо ўсё нармальна працуе… і пісталет таксама … Супрацоўнікаў, якіх уключалі ў групу, нават блізка не падпускалі спачатку – яны з адлегласці ўсе глядзелі. Гэта забойства, а забойства ніколі беспакарана не праходзіць», – распавёў беларускім праваабаронцам пра расстрэл былы начальнік СІЗА № 1 Алег Алкаеў.

{movie}Як расстрэльваюць у Беларусі. Графіка паводле аповеду выканаўцы|right|17383{/movie}

Па матывах аповеду Алега Алкаева мастак Віктар Траццякоў зрабіў відэа з малюнкаў, выкананых у стылі «турэмнай графікі» – малюнкаў зняволеных.

Беларусь застаецца адзінаю краінаю ў Еўропе, дзе выконваюць найвышэйшую меру пакарання. 14 смяротных артыкулаў Крымінальнага Кодэксу часткова спрычыніліся да ўвядзення санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.

Галоўны аргумент уладаў супраць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, дадзеныя рэферэндуму 1996 года. Тады, 80 адсоткаў насельніцтва выказалася за кару смерцю, але дадзеныя сацыялагічнага даследавання мінулага году не такія адназначныя. Высветлілася, што 46,2% аказваюцца прыхільнікамі смяротнага пакарання смерцю і 44,5% – супраць яе выканання.

Смяротнае пакаранне – пакуты не толькі для асуджанага але і для ягоных блізкіх. У Беларусі да гэтага часу дзейнічае савецкае заканадаўства, паводле якога цела забітага сваякам не выдаюць, а месца пахавання не называюць.

МЛ, паводле spring96.org

Стужка навінаў