Чаму беларусам не даюць Шэнген? Эксклюзіўнае інтэрв’ю з міністрам замежных справаў Літвы


Літва выдае штодня больш за тысячу візаў для беларусаў, але запатрабаванасць – прынамсі ў два разы большая. Міністр замежных справаў Літвы ЛінасЛінкявічус распавёў «Белсату» пра тое, як перамагчы чэргі «па Шэнген».

{movie}Чаму беларусам не даюць Шэнген? Эксклюзіўнае інтэрв’ю з міністрам замежных справаў Літвы|right|17323{/movie}

На ягоную думку, павелічэнне штату працаўнікоў у амбасадах – не выйсце. «Лепш ісці шляхам спрашчэння рэжыму атрымання візы. І мы гатовыя ісці гэтым шляхам. Ужо падрыхтаваная Дамова аб спрошчаным перасячэнні мяжы для жыхароў памежных тэрыторый. Але беларускі бок не гатовы ўвесці яе ў дзеянне», – сказаў міністр.

Пры гэтым Літва не імкнецца стаць «фабрыкай візаў» ці пераўтвараць выдачу дазволаў у бізнес. «Віза для беларусаў магла б каштаваць не 60, а 35 еўраў, як напрыклад, для расейцаў, – падкрэсліў ЛінасЛінкявічус. – Мы хочам, каб грамадзянам Беларусі было прасцей прыязджаць да нас».

Глядзіце больш – у інтэрвю Настассі Яўмен.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/IG54G9OrC9c

Глядзі таксама
Каментары