«Белоруссия» і «Жыве Беларусь» на адной афішы. Фотафакт


У Светлагорску вывесілі арыгінальную афішу з няправільнай назвай нашай краіны і адначасова з даўнім патрыятычным воклічам.

Афішу павесілі каля гарадскога цэнтру культуры Светлагорску да Дня незалежнасці. Беларусь названа на афішы «Белоруссией», аднак ёсць там і назва святочнай праграмы – «Жыве Беларусь». У некаторых афіцыйных пратаколах Рэспублікі Беларусь заклік «Жыве Беларусь» фігуруе пад азначэннем «антыдзяржаўны лозунг», за які караюць адміністратыўным арыштам.

3_ijulia-sv
Фота horads.by

МЯ, паводле horads.by, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары