Сепаратысты размясцілі ўстаноўку «Град» у дзіцячым садку


Вядуць абстрэл па лётнішчах пад Луганскам.

Чатыры лётнішчы – «Меліяратар», «Авіятар», «Аўтамабіліст» і «Бярозка» – трапілі пад абстрэл з установак залпавага агню «Град», паведаміў прадстаўнік украінскага інфармацыйнага цэнтру Рады бяспекі нацыянальнай абароны Андрэй Лысенка.

Абстрэл вядзецца з пазіцыяў сепаратыстаў, патлумачыў «News.liga.net» чыноўнік з Рады бяспекі.

Тэрарысты размясціліся ў жылых кварталах, а адну з установак «Град» размясцілі на тэрыторыі дзіцячага садка. Пра гэта ўкраінскім вайскоўцам паведамілі мясцовыя жыхары, гаворыць Андрэй Лысенка.

Чытай таксама: Лідар сепаратыстаў ДНР: Пуцін нас кінуў

МУС Украіны: Кіраўнік баевікоў Гіркін уцёк са Славянску

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў