Зборная Бразіліі застанецца без Нэймара


Пасля атрыманай у матчы з Калумбіяй траўмы, адзін з найлепшых футбалістаў зборнай Бразіліі Нэймар да Сіўва Сантуш не ў стане гуляць у чэмпіянаце свету. Каб вылечыцца, форварду патрэбныя некалькі тыдняў спакою.

На 88-ай хвіліне матчу Бразілія–Калумбія Нэймар сутыкнуўся з калумбійскім абаронцам Хуанам Камілё Суннігам і атрымаў удар каленам у паясніцу. З поля яго вынеслі на насілках і адразу павезлі ў шпіталь. Медыкі канстатавалі пералом пазванка. Аперацыя не спатрэбілася, але футбаліста чакае доўгі перыяд рэабілітацыі.

Цягам чэмпіянату Нэймар забіў для Бразіліі чатыры галы, на яго ўскладалі найвялікшыя надзеі бразільскія заўзятары. Наступны матч зборная Бразіліі згуляе ў аўторак супраць зборнай Нямеччыны без гэтага нападніка.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў