«Усе фарбы міру і Перамогі!» – гэтак называюцца 11 кветкавых кампазіцый, што паўсталі ў Менску напярэдадні Дня Незалежнасці.
Рознакаляровыя клумбы стварылі фларысты з Менскзялёнбуду і Цэнтральнага батанічнага саду ў рамках 10-га Менскага фестывалю кветнікаў і ландшафтнай архітэктуры.
Сярод кветкавых экспазіцый, якія стварылі фларысты, – георгіеўская стужка, у якую перараджаецца вясёлка; шмат пяціканцовых зорак; фігура жаўнера з хлапчуком ды іншае. На адну з клумбаў паставілі аздобу ў выглядзе кулямёта.
МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН