У Чорнае мора ўвайшлі караблі НАТА


11 баявых караблёў у тым ліку 4 са складу другой пастаяннай мінна-тральнай групы НАТА прайшлі праз чарнаморскія пралівы, каб прыняць удзел у ваенных вучэннях, паведамляе «Інтэрфакс» спасылаючыся на сваю ананімную крыніцу.

Ракетны фрэгат «Аўер», тральшчык «Рыміні» (ВМС Італіі), грэцкі карвет «Мачыціс» і турэцкі тральшчык «Акчэй» напярэдадні прайшлі праз Чарнаморскія пралівы і зараз знаходзяцца ў Чорным моры, – паведамляе крыніца.

Караблі накіроўваюцца ў балгарская порт Бургас, дзе будуць удзельнічаць у сумесных з ВМС Балгарыі міжнародныя ваенна-марскіх вучэннях «Брыз-2014», якія будуць праходзіць з 4 да 13 ліпеня. У іх возьмуць удзел караблі ваенна-марскіх сілаў шасці краін — ЗША, Балгарыі, Грэцыі, Румыніі, Італіі і Турцыі, інфармуе РІА “Новости”.

Адзначаецца, што падчас вучэнняў будзе адпрацоўвацца ўзаемадзеянне падчас правядзення аперацый ва ўмовах узнікнення крызісных сітуацый. Рэдактар расійскага часопіса “Нацыянальная абарона” Ігар Каротчанка назваў павышаную актыўнасць NATO у Чорным моры “ваенным шантажом”, накіраваным супраць Расіі і які пагражае інтарэсам яе нацыянальнай бяспекі.

ЮВ паводле interfax.by



Стужка навінаў