Як праходзіць АТА ва Украіне: ахвяры і перамогі


Вынікі першых дзён актыўнай фазы антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) на Данбасе, якую аднавілі 1 ліпеня.

Сёння ўкраінскія сілавікі знішчылі калону з пяці КамАЗаў, якія перавозілі баевікоў. Побач з памежным пунктам пропуску «Ізварына» на фугасе падарвалася БМП украінскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Facebook’у» кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дмытро Тымчук.

2 ліпеня ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі чатыры населеныя пункты ў Данецкай вобласці: Райгарадок, Рэзнікаўку, Рай-Аляксандраўку і Нікалаеўку. Паводле штабу АТА, з боку сепаратыстаў загінулі 200 асобаў, з боку сілавікоў – 5.

c1a6aed2fa10bb824f8bb4567645af3d
Населеныя пункты, вызваленыя ўкраінскай арміяй 2 ліпеня. Інфаграфіка news.liga.net

Паводле Савету нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны (СНБА), у Крыме адчыненыя некалькі трэнавальных цэнтраў расейскай арміі. У штабе АТА паведамляюць, што расейскія войскі працягваюць манеўры ля ўкраінскай мяжы. Сепаратысты, у сваю чаргу, робяць усё, каб перашкодзіць украінскім сілавікам цалкам кантраляваць мяжу, праз якую атрымліваюць дапамогу з Расеі.

Дмытро Тымчук прыводзіць звесткі РНБА, паводле якіх ад пачатку АТА ва Украіне загінулі 200 вайскоўцаў, 619 параненыя. Міністэрства абароны заяўляе пра 29 закладнікаў. У сваю чаргу, Данецкая абласная адміністрацыя паведаміла, што на яе тэрыторыі загінулі 160 мірных грамадзянаў. Дарадца міністра ўнутраных справаў Заран Шкірак напісаў на сваёй старонцы ў «Facebook’у», што за першы дзень сілы АТА знішчылі болей за 1 тыс. баевікоў.

АК, belsat.eu, паводле news.liga.net, tsn.ua

Глядзі таксама
Каментары