Пуцін і Лукашэнка ўкленчылі (фота)


https://youtu.be/4zIZama1IUs

Кіраўнік Беларусі ўрачыста адкрываў новы будынак Музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны разам з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Перад пачаткам цырымоніі кіраўнікі дзвюх дзяржаваў усклалі кветкі да стэлы «Менск – горад-герой» на праспекце Пераможцаў побач з музеем.

{movie}Георгіеўскі гальштук |right|17246{/movie}


Тэкст прамовы Аляксандра Лукашэнкі:

«Народная памяць данесла да нас несмяротныя словы князя Аляксандра Неўскага: «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе». Гэта ключ да разумення вытокаў Вялікай Перамогі ў бітве з фашысцкімі захопнікамі, удзел у якой прымалі ўсе народы Савецкага Саюзу.

Толькі дзякуючы адзінству шматнацыянальнага савецкага народу, які ад малога да вялікага паўстаў на абарону агульнай Айчыны, удалося разграміць магутнага, да тых часоў непераможнага ворага. Прытым не проста выгнаць агрэсара са сваёй тэрыторыі, але і вызваліць усё чалавецтва ад пагрозы фашысцкага прыгнёту.

Менавіта паражэнне гітлераўцаў на Усходнім фронце вызначыла зыход Другой сусветнай вайны, а затым і ўвесь пасляваенны парадак у свеце. Цярністы і цяжкі быў шлях нашых воінаў спачатку ад Берасця да Масквы, а затым ад Масквы да самага Берліна. Шмат было гора і стратаў, асабліва падчас адступлення. Але не было такой цынічнай нацыянальнай здрады і ганебнай баязлівасці, як у шэрагу еўрапейскіх краінаў, якія без бою здаваліся фашыстам.

Галоўны ўдар гітлераўцаў прыйшоўся на Маскву праз нашу Беларусь. Бясстрашныя абаронцы Берасцейскай крэпасці і Магілёва, героі Менскага падполля і беларускія партызаны – усе яны разумелі, што маюць рацыю ў барацьбе з агрэсарам і мужна змагаліся, не шкадуючы ўласнага жыцця. Беларусь стала рэспублікай-партызанкай. І ўжо ў 1943 годзе (задоўга да адкрыцця Другога фронту) амаль 60 адсоткаў яе тэрыторыі кантралявалі партызаны.

Беларусы хоць і апынуліся пад акупацыяй, але засталіся непакорным народам.

Шчырую пагарду ў нашых людзей выклікае тая адкрытая хлусня пра вайну, калі розныя псеўдагісторыкі выстаўляюць здраднікаў героямі, а захопнікаў – вызваліцелямі. Калі яны бессаромна перакройваюць гісторыю пад палітычную замову і спрабуюць скрасці ў нашага народу Вялікую Перамогу. Такім марадзёрам мы давалі і будзем даваць рашучы адпор, адстойваючы гэты найважнейшая гістарычны здабытак».

АК, belsat.eu, паводле president.gov.by

Глядзі таксама
Каментары