Ад менскага касцёлу святых Сымона і Алены стартавала 11-ае велопаломніцтва ў Будслаў з удзелам мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Пілігрымку адкрыла служба ў Чырвоным касцёле, пасля чаго мітрапаліт блаславіў паломнікаў і праехаў з імі на веласіпедзе частку шляху.
Напярэдадні з рэгіёнаў Беларусі ў Будслаў адправіліся пешыя пілігрымы.
У гэтым годзе ўрачыстасці ў Будславе ў гонар цудатворнага абраза Божай Маці пройдуць 4 і 5 ліпеня пад дэвізам «Марыя – узор малітвы».
МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН