«Добра, каб яшчэ і ўкраінцы былі…». Два дні да параду


Да параду Дня незалежнасці яшчэ два дні, але жыхары сталіцы ўжо напоўніцу адчулі рыхтаванне да яго. Цягам апошніх дзён у выніку шматлікіх рэпетыцыяў імпрэзы былі перакрытыя цэнтральныя дарожныя артэрыі гораду, а вуліцы запоўненыя вайсковаю тэхнікаю з расейскімі сцягамі.

У святочным шэсці будуць прымаць удзел 170 дэсантнікаў Пскоўскага дэсантна-штурмавога злучэння. І калі да ўдзелу замежных войскаў у парадзе незалежнасці з боку жыхароў сталіцы стаўленне рознае…

{movie}Жыхары Менску: Гэта жах! Два дні да параду |right|17235{/movie}

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
«Мы ж у саюзнай дзяржаве жывём…»
«Добра, каб яшчэ і ўкраінцы былі…»

…то транспартны калапс Менску, які наступіў у выніку перакрыцця вуліцаў, нікога не пакінуў абыякавым.

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
«Трэба вырашаць, каб падрыхтоўка была ноччу, а астатняе каб не змянялася».

Заўтра будзе апошні дзень рэпетыцыі, калі перакрыюць Плошчу Перамогі і прылеглыя да яе вуліцы. І гэта будзе найбольшым выпрабаваннем для нерваў аўтааматараў за час падрыхтоўкі да 3-га ліпеня.

Ну а ў сам дзень свята перакрыюць увесь цэнтр. Затое грамадзяне атрымаюць ажно 4 дні вольныя ад працы.

Алесь Залеўскі, Менск, belsat.eu
https://youtu.be/yO58sqP055E

Глядзі таксама
Каментары