«Вольнае паветра» – 2014 ужо ў гэтую суботу


Фестываль новага этна «Вольнае паветра» пройдзе на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне 5 ліпеня сёмы раз. Чакаецца, што на імпрэзу збяруцца госці з розных краінаў, каб пад адкрытым небам зноў акунуцца ў свет музычнай этнікі.

Сёлета оўпэн-эйр мае некалькі адметнасцяў: дата правядзення фестывалю змясціліся з канца лета на пачатак ліпеня. Таксама змяніўся фармат – фестываль будзе прымеркаваны да святкавання старажытнага свята Купалля, які сёлета стане галоўнаю тэмаю імпрэзы.

Арганізатары рыхтуюць незвычайную музычную праграму: на галоўнай сцэне выступяць «Троіца», «Альтанка», «Vuraj», «Стары Ольса», «Pafnutiy’s Dreams», «Rada». Кожны калектыў прэзентуе паўнавартасную праграму. А 23-яй гадзіне пачнецца святочная купальская эстафета. Традыцыйна ў межах «Вольнага паветра – 2014» адбудзецца адкрыты чэмпіянат па кіданні каровіных кізякоў. Упершыню на хутары будзе працаваць сапраўдная лазня.

З поўнаю праграмаю фестывалю і коштамі квіткоў можна азнаёміцца на старонцы ў «Facebook’у».

Глядзі таксама
Каментары