«Патрабуем забараніць расейскім войскам удзел у парадзе 3 ліпеня»


Беларускі камітэт салідарнасці з Украінаю лічыць удзел расейскіх вайскоўцаў у парадзе з нагоды Дня незалежнасці Беларусі амаральным і непрымальным…

На думку прадстаўнікоў беларускага Камітэту салідарнасці з Украінаю, удзел расейскай тэхнікі і жаўнераў у святочным парадзе, прымеркаваным да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ў Другой сусветнай вайне, амаральны, бо:

«1. У Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў перамог СССР, а не Беларусь ці Расея. Без украінскага народу перамога на фашыстамі была б немагчымая.

2. Расея вядзе з Украінаю неаб’яўленую вайну, у якой Расея выступае ў ролі агрэсара. Калі Беларусь запрашае толькі расейскі бок да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі і не запрашае Украіну, то такім чынам Беларусь падтрымлівае агрэсію супраць братняга ўкраінскага народу, што не можа не выклікаць пратэст беларускага грамадства.

3. Насцярожвае той факт, што на тэрыторыю Беларусі ўжо увезлі найноўшую расейскую вайсковую тэхніку, бронемашыны «Тыгр», ракетныя комплексы «Іскандэр» і С-400, чакаюцца стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі, якія здольныя несці ядзерную зброю», зазначылі ў петыцыі.

Падтрымаць петыцыю можна ТУТ

Чытай таксама: Парад для каго?

Труп украінскага афіцэра – $1000, шараговага – $300

Расейскія дэсантнікі ў Менску

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў