«Ужо тры тыдні ад Ігара няма лістоў і званкоў»


Бацькі палітвязня Аліневіча не могуць знайсці свайго сына

Родныя палітвязня мяркуюць, што Ігара перавезлі з наваполацкай калоніі ў іншае месца пазбаўлення волі, але пакуль невядома, куды дакладна.

«Ужо тры тыдні ад Ігара няма лістоў і званкоў, але мы дакладна ведаем, што калонію расфармавалі. Мусяць паведаміць, куды яго перавялі. Кожны дзень чакаем звестак» – пракаментаваў сітуацыю ў інтэрв’ю Радыё Свабода бацька палітвязня Уладзімір Аліневіч.

Актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча засудзілі на 8 гадоў зняволення за спробу падпалу будынку бабруйскага КДБ. Сваёй віны хлопец не прызнаў.

Чытай таксама: Маці асуджанага анархіста: Я малілася, каб сына не закапалі

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў