Парад Дня Незалежнасці – пад расейскім сцягам?


У ноч на 27 чэрвеня ў беларускай сталіцы прайшла першая рэпетыцыя параду да Дня Незалежнасці. Калона тэхнікі праехала ад Уручча па праспекце Незалежнасці, вуліцах Сурганава, Багдановіча, Куйбышава. Рух у цэнтры гораду перакрылі, што прывяло да вялізных коркаў.

Апроч беларускае тэхнікі, у калоне была заўважаная і расейская, піша Interfax.by. У прыватнасці – аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр», зенітна-ракетны комплекс С-400 і бронеаўтамабілі «Тыгр».

Генеральная рэпетыцыя пройдзе ў Менску 28 чэрвеня.

Не абышлося без здарэнняў. Паводле карыстальніка Twitter @Nikitka, пасля завяршэння рэпетыцыі параду загарэўся танк. Полымя здолелі пагасіць самыя вайскоўцы. Праз некаторы час машыну адбуксавалі на базу. Факт узгарання зняпраўдзіў прадстаўнік МНС Віталь Дэмбоўскі. Паводле яго, выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, загарання ў маторным адсеку танка не знайшлі, піша tut.by.

tank201402

У парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел прыблізна 4 тысячы вайскоўцаў і з 240 адзінак баявое тэхнікі ў складзе 20 пешых і 20 парадных разлікаў, а таксама рэтра-аўтамабілі.

ДР, belsat.eu паводле interfax.by

Стужка навінаў