Расейскія памежнікі расстралялі наймітаў з Расеі, якія ўцякалі з Украіны


Уся група тэрарыстаў, якія хацелі ўцячы з Украіны ў Расею, была знішчаная.

Учора каля вёскі Правалля на Луганшчыне расейскія памежнікі расстралялі аўтамабіль з тэрарыстамі, якія спрабавалі бегчы з Украіны, заявіў спікер Рады нацыянальнай бяспекі і абароны палкоўнік Андрэй Лысенка.

Па ягоных словах, расейскія памежнікі знішчылі ўсіх тэрарыстаў, якія спрабавалі вярнуцца ў Расею на «ГАЗэлі», аднак дакладнай іх колькасці не назваў.

«Каля вёскі Правалля Свярдлоўскага раёну непадалёк ад лініі мяжы на нейтральнай тэрыторыі расейскія памежнікі расстралялі аўтамабіль «ГАЗэль. У аўце былі грамадзяне Расеі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях ва Украіне на баку тэрарыстаў», – адзначыў прадстаўнік РНБА.

Лысенка таксама распавёў, што расейскія памежнікі свабодна прапускаюць наймітаў з Расею на тэрыторыю Украіны, аднак знішчаюць іх, калі тыя спрабуюць вярнуцца дадому.



Раней у РНБА заяўлялі, што расейскія памежнікі дапамагаюць тэрарыстам перасекчы мяжу Украіны.

МЯ, belsat.eu, tsn.ua, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў