«Сувораў – кат». Фотафакт з Берасця


У Берасці невядомыя на памятным знаку ў гонар вайскоўцаў Суворава напісалі слова «Кат».

Камень і памятны знак быў усталяваны на беразе ракі Мухавец. У гэтым месцы войскі Суворава 8 верасня 1794 года фарсіравалі Мухавец, калі ішлі падаўляцць паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Невядомыя напісалі на дошцы вялікімі літарамі чорнаю фарбай слова «кат».

Міліцыя і дзяржаўныя органы пакуль ніяк не адрэагавалі.

АЛ, belsat.eu

Фота Мілана Харытонава

Стужка навінаў