«Белсат» зноў будуць судзіць (Абноўлена)


Прэзідыум Вярхоўнага Суда пастанавіў, што закрытую справу супраць нашага тэлеканалу трэба перагледзець. Абгрунтаванне рашэння Суд прадставіць праз 10 дзён, тады ж вызначыць дату чарговага пасяджэння.

На судзе „Белсат” прадстаўляў Міхась Янчук: „На маю думку гэта спроба ўздзеяння на беларускія СМІ перад выбарамі – каб трымаць іх у стане няпэўнасці і пад ціскам. Цікава, што па часе гэта супадае з чарговым візітам намесніцы міністра замежных справаў Алены Купчыной у Варшаву і дэкларатыўным ацяпленнем стасункам паміж Беларуссю і Польшчаю”.

{movie}Міхась Янчук: Калі-небудзь беларуская феміда павернецца да нас тварам |right|17125{/movie}

Белякоў заявіў, што праблемы ў яго ўзніклі ў сувязі з тым, што людзі асацыююць таварны знак яго прадпрыемства з тэлеканалам “Белсат”. На пытанне суддзі, у чым гэта праяўляецца, Белякоў заявіў: “Людзі асацыююць нас з тэлеканалам, прыходзяць як да карэспандэнтаў са сваім горам, прапановамі. Гэта перашкаджае нам працаваць”.



Пяць месяцаў таму Вярхоўны Суд не задаволіў прэтэнзіяў бізнесоўца Андрэя Белякова і вынес рашэнне на карысць нашага тэлеканалу. Уласнік фірмы «БЕЛСАТплюс» дамагаўся забароны выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Belsat TV») нашым тэлеканалам. Аднак калегія інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда адкінула патрабаванні спадара Белякова, палічыўшы іх неабгрунтаванымі.

{movie}Суд супраць «Белсату» |right|17129{/movie}

«Судовая калегія мяркуе, што пазоўнік не даў суду доказаў, якія пацвярджаюць ягоныя высновы аб парушэнні адказнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключнага права на знак «BELSAT» паводле пасведчання № 17 573. Прадстаўленыя доказы не ўтрымліваюць звестак аб выкарыстоўванні адказнікам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку падчас трансляцыі тэлеканалу «Белсат» і на старонках інтэрнэт-сайту www.belsat.eu таварнага знаку», – гаворыцца ў судовым рашэнні калегіі Вярхоўнага Суда.

Аднак намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Аляксандр Федарцоў запатрабаваў перагледзець гэтае рашэнне.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў