Расейскі «журналіст» распавёў, адкуль бяруцца «зверствы кіеўскай хунты» (відэа допыту)


На допыце ў СБУ працаўнік расейскага вайсковага тэлеканалу «Звезда» прызнаўся, што хлусіў пра абстрэлы жылых раёнаў у Славянску з артылерыйскіх сістэмаў «Град» і выкарыстанне фосфарных бомбаў.

{movie}Допыт Давыдава ў СБУ|right|17015{/movie}

«Калі мы рабілі гэтыя матэрыялы, я знаходзіўся не ў Славянску, а ў Данецку. Звоніцт кіраўніцтва, рэдактары, гавораць, што ў сюжэце трэба сказаць аб тым, што абстралялі з «Града», што былі фосфарныя бомбы. «Карцінкі» ў мяне няма, бо я знаходжуся ў Данецку, а не ў Славянску, таму я не ведаю, як яны «перакрывалі», якую «карцінку» паказвалі – гэта рабілася ў Маскве», – сказаў працаўнік «Звезды» Яўген Давыдаў. Ён таксама дадаў, што свае сюжэты «не глядзеў з прынцыпу».

Паводле Давыдава, ягонай здымачнай групе давалі ўказанні з рэдакцыі ў Маскве, «пад якім вуглом» рабіць рэпартажы пра падзеі на Данбасе. Ён прызнаўся, што ў сваім сюжэце пра атакі на Славянск, схлусіў пра тое, што ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі забароненыя фосфарныя бомбы. Відэа для сюжэту падабралі ў Маскве з архіву – гэта былі кадры вайны ў Іраку. Давыдаў пагаджаўся на такую форму «журналістыкі», бо баяўся, што іначай яго звольняць.

16 чэрвеня карэспандэнта «Звезды» і гукааператара здымачнай групы працаўнікі СБУ перадалі памочніку ваенна-марскога аташэ Расеі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў