«Газпром» пагражае адключыць Украіне газ


З панядзелка «Газпром» можа перакрыць пастаўкі газу ўва Украіну. Кіеў плануе падаць на Маскву суд.

Пра гэта ў сваім Twitter напісаў кіраўнік украінскага Кабінета міністраў Арсеній Яцэнюк, – паведамляе pravda.com.ua



Нагадаем, што 11 чэрвеня Украіна адмовілася ад прапанаваных РФ умоў паставак газу. Украінскі ўрад хоча каб кошт у $384,86 за тыс. куб. метраў газу быў прапісаны ў двухбаковым кантракце, а не зацверджаны рашэннем ураду Расеі.

Такія ўмовы кіраўнік Мінэнэргавугля Юрый Продан назваў непрымальнымі для Украіны і заявіў, што Кіеў хутчэй за ўсё звернецца ў Стакгольмскі арбітражны суд.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў