«Крым і Расея. Разам, і куды?». Акцыі супраць анексіі Крыму


У цэнтры Масквы актывісты грамадскіх рухаў разгарнулі на сцяне аднаго з дамоў расцяжку з надпісам: «Крым і Расея. Разам, і куды?»

«Крым і Расея. Разам, і куды?» – такім пытаннем задаліся аўтары акцыі супраць анексіі Крыму. Некалькі актывістаў грамадскіх рухаў у альпінісцкім рыштунку разгарнулі на сцяне аднаго з дамоў расцяжку з адпаведным надпісам. На палатне таксама пералічваюцца нумары артыкулаў рэпрэсіўных законаў, прынятых Дзяржаўнай Думай. Побач з расцяжкай апазіцыянераў размясціўся плакат маскоўскіх уладаў са зместам «Крым і Расея – разам назаўжды».

{movie}Плакат «Крым і Расея. Разам, і куды?»|right|16920{/movie}

Яшчэ адзін флэшмоб у сацыяльных сетках зладзілі жыхары Крыму. Яны сфатаграфавалі свае ўкраінскія пашпарты з просьбай выратаваць паўвостраў ад Пуціна.

ДР, belsat.eu, grani.ru

Стужка навінаў