Пётр Парашэнка і дэпутаты спяваюць гімн Украіны (відэафакт)


Урачыстае паседжанне Вярхоўнай Рады Украіны, на якім новаабраны прэзідэнт склаў прысягу ўкраінскаму народу, распачалі са спявання ўкраінскага гімну. Гімн за месяцы стаяння Майдану стаўся яго візітоўкаў, а цяпер прагучаў афіцыйна ва ўкраінскім парламенце.

{movie}Пётр Парашэнка і дэпутаты спяваюць гімн Украіны|right|16869{/movie}

Падчас спявання гімну на твары Пятро Парашэнка можна было расчытаць шэраг эмоцыяў – ад расчуленасці ў пачатку да рашучасці напрыканцы. Жонка навага ўкраінскага прэзідэнта выконвала гімн, паклаўшы сабе руку на сэрца.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў