Няма з кім пакінуць дзіця або пагутарыць? Дапаможа «эмацыйны» робат


Японская карпарацыя «SoftBank» з наступнага года абяцае распачаць шырокамаштабную вытворчасць чалавекападобнага робата, здольнага на праяўленне эмоцыяў. Прылада «Пэпэр» можа выкарыстоўвацца ў якасці нянькі-сядзелкі або звычайнага суразмоўцы.

Праграма «Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Няма з кім пакінуць дзіця або пагутарыць? Дапаможа «эмацыйны» робат|right|16848{/movie}

«Хуткасць разлікаў значна вырасла з удасканаленнем працэсараў, – падкрэсліў кіраўнік «SoftBank’у» Канамэ Хаясі.Таму цяпер тэхналогіі з палепшанымі вылічальнымі здольнасцямі могуць мець доступ да эмоцыяў і пачуццяў, за якія адказвае правая частка мазгоў у чалавека. Па сутнасці, гэта першае пакаленне робатаў гэткага кшталту».

«Пэпэр», апроч маніторынгу эмацыйнага стану, здольны навучацца. Працэс адбываецца дзякуючы аддаленаму сэрвісу, адкуль робат будзе сцягваць неабходную інфармацыю, якую туды, у сваю чаргу, запампавалі іншыя робаты, што атрымалі веды ад сваіх уладальнікаў. Кошт «эмацыйнай» электранянькі – $2 тысячы.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў