Як 2017-ы год уяўлялі ў СССР


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”417555″ img_size=”large”][vc_column_text]Касмічныя палёты на Альфа Цэнтаўру, міжкантынентальныя ядравыя цягнікі і знішчэнне апошніх імперыялістаў – 2017 год у савецкім дыяфільме не мае нічога супольнага з нашымі днямі.

Напярэдадні Новага года ў інтэрнэт трапіў адсканаваны савецкі дыяфільм «У 2017-м годзе», створаны ў 1960-м. Наш год савецкія фантасты абралі невыпадкова: 60 гадоў таму СССР меў планы адзначыць сёлета стагоддзе Кастрычніцкай рэвалюцыі – «Вялікага Акцябра».[/vc_column_text][vc_single_image image=”417619″ img_size=”large”][vc_column_text]Да гэтага часу савецкія шахцёры павінныя былі здабываць вугаль у Антарктыдзе, а паміж Азіяй і Амерыкай павінныя былі курсаваць міжкантынентальныя ядравыя цягнікі.

Ядравая энергія павінная была стаць чымсьці штодзённым: яна выкарыстоўваецца ў дарожным будаўніцтве (ядравыя выбухі зразаюць вяршыні пагоркаў, якія перашкаджаюць пракладцы трасаў) і змяняе плыні сібірскіх рэк.[/vc_column_text][vc_single_image image=”417627″ img_size=”large”][vc_column_text]Натуральная справа ў 2017-м, паводле аўтараў дыяфільму, – касмічныя падарожжы: у бок Альфа Цэнтаўры нясуцца фатонавыя ракеты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”417543″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўтары распавядаюць дзецям пра высокія тэхналогіі ў 2017-м: будзільнікі, з якіх высоўваецца пластыкавая рука, якая шчоўкае соняў па носе, і сняданкі «паводле мамінага рэцэпту», якія робяць аўтаматычныя камбайны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”417639″ img_size=”large”][vc_column_text]Агульнаму шчасцю перашкаджаюць толькі «недабітыя імперыялісты», якія схаваліся на далёкай выспе ў Ціхім акіяне. Аднак гэтая праблема хутка вырашылася: пры выпрабаванні забароненай мезазоннай зброі адбыўся выбух, якія знішчыў выспу і «выклікаў пературбацыі ў атмасферы планеты».[/vc_column_text][vc_single_image image=”417551″ img_size=”large”][vc_column_text]У 2017-м цалкам падпарадкавацца чалавеку павінная была стыхія. У дыяфільме апавядаецца пра лятучую станцыю кіравання надворʼем: чалавек націскае на кнопку – і машына ляціць утаймаваць буру або знішчыць шторм.[/vc_column_text][vc_single_image image=”417631″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўтары не прадбачаць галоўнага вынаходніцтва другой паловы XX-га стагоддзя: згодна з фільмам, у 2017-м інфармацыя ўсцяж распаўсюджваецца праз свежыя папяровыя газеты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”417635″ img_size=”large”][vc_column_text]Аўтары роліку не ўгадалі практычна нічога. Затое не памыліліся ў дачыненні да 2017-га савецкія фантасты браты Стругацкія – яны яго проста не апісвалі.

  • Дарэчы, 2017-ы ў Беларусі – год навукі. Паслухайце, як біёлаг Зміцер Галіноўскі разважае ў нашым эфіры пра тое, як айчынныя навукоўцы вымушаныя займацца хлуснёю.
Стужка навінаў